wd wp Пошук:

Сігізмунд Тасканскі

Эрцгерцаг Сігізмунд Аўстрыйскі, вялікі князь Тасканскі (Сігізмунд Ота Марыя Ёзэф Готфрыд Генрых Эрык Леапольд Фердынанд фон Габсбург-Латрынген) (21 красавіка 1966) — прадстаўнік дому Габсбургаў, тытулярны манарх Вялікага Княства Тасканскага, вялікі магістр ардэнаў св. Язэпа і св. Стэфана.

Тасканскі вялікакняскі дом узначаліў у 1993 годзе, калі ягоны бацька, Леапольд Франц, выракся пасаду на карысць сына. Прычынаю для вырачэння стаў развод і другі шлюб эрцгерцага Леапольда, несумяшчальны са статусам главы каталіцкага ордэну св. Стэфана, які прыналежыць тасканскім вялікім князям.

Эрцгерцаг Сігізмунд жанаты з Элісай Эдманстоўн, дачкой сёмага баранэта Эдманстоўна, мае двух сыноў і дачку.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Sigismund Otto Erzherzog von Österreich // The Peerage
  2. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лазане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Габсбургі