wd wp Пошук:

Сігнэ Баўманэ

Сі́гнэ Ба́ўманэ (лат.: Signe Baumane; нар. 7 жніўня 1964) — латвійскі аніматар, мастак, ілюстратар і пісьменнік, у наш час жыве і працуе ў Нью-Ёрку. Член Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Яна таксама з’яўляецца педагогам, выкладала анімацыю ў Інстытуце Прата з 2000 па 2002 год.

Біяграфія

Сігнэ Баўмане нарадзілася ў горадзе Аўцэ Латвійскай ССР, дзяцінства правяла ў латвійскім Тукумсе і на востраве Сахалін. Літаратурную дзейнасць пачала ў 14-гадовым узросце. У 1989 годзе скончыла філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Кар’ера

У 1989 годзе пачала працаваць аніматарам латвійскай анімацыйнай студыі Dauka. Створаныя Баўманэ анімацыйныя рэкламныя ролікі на працягу некалькіх гадоў паказваліся па мясцовым тэлебачанні. У 1991 годзе яна выпусціла свой першы анімацыйны фільм «Ведзьма і карова» для якога яна была сцэнарыстам, рэжысёрам, сцэнографам і аніматарам.

Пасля двух гадоў працы ў якасці ілюстратара дзіцячых кніг у Маскве, яна вярнулася да анімацыі, ілюстрацыі і сцэнаграфіі ў 1993 годзе ў Рызе. Яна пераехала ў Нью-Ёрк у верасні 1995 года, стала супрацоўнічаць з амерыканскім аніматарам Білам Плімптанам.

У 1998 годзе яна аднавіла сваю працу як незалежны аніматар, стварыўшы некалькі фільмаў. Два з іх, «Жанчына» і «Ветэрынар» былі створаны падчас візітаў у Латвію, астатнія - у Нью-Ёрку[3][4].

Сігнэ Баўманэ ініцыявала і курыравала шэраг незалежных анімацыйных праграм і разам з Патрыкам Смітам і Білам Плімптанам стала арганізатарам Square Footage Films, групы незалежных нью-ёркскіх аніматараў, якія самастойна выдавалі і распаўсюджвалі DVD-дыскі са сваімі працамі[5].

Акрамя анімацыі, Баўманэ з’яўляецца аўтарам мноства карцін і скульптур[6], яна таксама працавала ілюстратарам дзіцячых кніг.

Яе анімацыйныя фільмы былі паказаны на фестывалях у Ансі, Берліне, Атаве, Венецыі, на кінафестывалях «Трайбека» і «Сандэнс». Многія з яе прац былі ганараваны ўзнагародамі.

У 2014 годзе выйшаў фільм Баўманэ «Камяні ў маіх кішэнях» — гэта поўнаметражная аўтабіяграфічная анімацыйная стужка, якая распавядае пра дэпрэсію, якая пераследвала тры пакаленні жанчын у яе сям’і. «Камяні ў маіх кішэнях» быў высунуты Латвіяй як «Лепшы фільм на замежнай мове» на 87-ю цырымонію ўручэння прэміі «Оскар», але не патрапіў у ліку намінантаў[7].

Зноскі

  1. Signe Baumane // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  2. Сигне Баумане: «Никто не верит пророкам в своей стране» (нявызн.). Голос Америки. Праверана 31 сакавіка 2017.
  3. Signe Baumane web site, biography Архівавана 9 студзеня 2010.
  4. Chris Robinson: Unsung Heroes of Animation, pp. 200—206
  5. Square Footage Films web site accessed on February 5, 2010 Архівавана 17 кастрычніка 2016.
  6. Signe Baumane, section of online art gallery accessed February 2, 2010
  7. Holdsworth, Nick. Oscars: Latvia Nominates ‘Rocks in My Pockets’ in Foreign-Language Category (нявызн.). The Holywood Reporter.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі Латвіі
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Мультыплікатары Латвіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Выпускнікі філасофскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе