wd wp Пошук:

Сігмундур Давід Гунлаўгсан

Загаловак гэтага артыкула — ісландскае асабістае імя. У ісландцаў, за рэдкімі выключэннямі, няма прозвішчаў; частка імя, якая сканчаецца на «-сан» або «-доўцір», з’яўляецца не прозвішчам, а іменем па бацьку. Па імені па бацьку звяртацца да ісландцаў не прынята; чалавека, апісанага ў гэтым артыкуле, правільна зваць Сігмундур. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сігмундур Давід Гунлаўгсан (ісл.: Sigmundur Davíð Gunnlaugsson, нар. 12 сакавіка 1975 г., Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр з мая 2013 года па красавік 2016 года.

Біяграфія

Сігмундур Давід Гунлаўгсан нарадзіўся ў Рэйк’явіку. Яго бацька неаднаразова абіраўся ў альтынг, працаваў у розных краінах як прадстаўнік ісландскай авіякампаніі. З 1982 па 1985 г. Сігмундур жыў у Вашынгтоне, дзе яго бацька працаваў у Сусветным банку. Пасля заканчэння школы ён з 1995 года вучыўся ва Універсітэце Ісландыі, дзе вывучаў эканоміку. На практыцы працаваў у Маскве і Капенгагене. Сканчаў вучобу ў Оксфардзе. З 2000 па 2007 працаваў журналістам на дзяржаўнай радыёстанцыі RUV.

Пасля паразы Прагрэсіўнай партыі на парламенцкіх выбарах у 2009 годзе Сігмундур Давід Гунлаўгсан узначаліў гэтую партыю. Быў абраны ў альтынг па акрузе Паўночны Рэйк’явік. На выбарах у красавіку 2013 года Прагрэсіўная партыя апынулася ў лідарах у парламенце. Столькі ж дэпутатаў атрымала і Партыя незалежнасці. Прэзідэнт Ісландыі Олафур Рагнар Грымсан 30 красавіка 2013 г даў Сігмундуру мандат на фармаванне ўрада.

Папярэднік:
Ён Сігурдсан
Старшыня Прагрэсіўнай партыі
2009-2016
Пераемнік:
Сігюрдзюр Інгі Ёўхансан
Папярэднік:
Ёхана Сігурдардоцір
Прэм'ер-міністр Ісландыі
2013 - 2016
Пераемнік:
Сігюрдзюр Інгі Ёўхансан

Зноскі

  1. Sigmundur Davíð Gunnlaugsson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sigmundur David Gunnlaugsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Ісландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сокала
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ісландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйк’явіку