wd wp Пошук:

Сівэрс

Сівэрс[1] — дзявятае па велічыні возера ў Латвіі. Размешчана ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёр, недалёка ад мяжы з Беларуссю. Плошча паверхні каля 17,5 км². Максімальная глыбіня дасягае 24,5 м. На возеры 26 астравоў агульнай плошчай 53,1 га, самы буйны з іх — Ліела (25,1 га). Іншыя буйныя астравы: Шкерша (3,9 га), Ліепая (3,6 га). Сістэмай маленькіх рэчак Сівэрс злучана з возерам Дрыдзіс. Берагі параслі густым трыснёгам, асабліва ўсходняя частка возера. Дно пераважна глеістае, з перападамі глыбінь і водмелямі.

Зноскі

  1. Латышскае e перадаецца як э на пачатку слова і пасля большасці зычных, як е пасля ķ, ļ, ņ, ģ. Гл. СПОСАБЫ І ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ І ТЭРМІНАЎ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Латвіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96