wd wp Пошук:

Сярэдні канстрыктар глоткі

Сярэдні канстрыктар глоткі (лац.: musculus constrictor pharyngis medius) — мышца-сціскальнік глоткі чалавека. Акрамя сярэдняга канстрыктара маюцца іншыя сціскальнікі глоткі: ніжні і верхні канстрыктары глоткі і мышцы — падымальнікі глоткі: шылаглоткаваая і трубна-глоткавая.

Агульныя звесткі

Сярэдні канстрыктар глоткі — веерападобная папярочна-паласатая, адвольная (гэта значыць можа кіравацца свядома) цягліца. Яна складаецца з двух частак:

Мае форму трохкутнай пласцінкі, размешчанай шырокім аснаваннем па шве глоткі і са звернутай да пад’язычнай косткі вяршыняй. Верхнія пучкі сярэдняга канстрыктара часткова закрываюць верхні канстрыктар глоткі. У сваю чаргу, ніжнюю частку сярэдняга канстрыктара прыкрывае ніжні канстрыктар глоткі.

Функцыя

Галоўная функцыя сярэдняга канстрыктара глоткі заключаецца ў звужэнні прасвету глоткі (сумесна з ніжнім і верхнім канстрыктарамі). Пры паступленні болюсаў (харчовага камяка або вадкасці) ў горла падоўжныя мышцы-паднімальнікі падымаюць горла дагары, а канстрыктары глоткі скарачаюцца паслядоўна ад верхняга канстрыктара да ніжняга, у выніку чаго болюс праціскваюцца па кірунку да страваводу.

Літаратура

Сапин М. Р. Анатомия человека. В двух томах. Том 1.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мышачная сістэма
Катэгорыя·Цягліцы глоткі