wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Палунін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палунін.

Сяргей Уладзіміравіч Палунін (нар. 20 лістапада 1989 года, Херсон, Украінская ССР) — украінскі артыст балета. Прэм’ер Каралеўскага балета ў Лондане (2007—2012, у сезоне 2012—2013 года — запрошаны саліст). Пакінуўшы Англію, працаваў у трупах пад кіраўніцтвам Ігара Зяленскага: прэм’ер Маскоўскага музычнага тэатра ім. Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі (2012—2016), запрошаны саліст Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (2012—2016); запрошаны саліст Баварскага дзяржаўнага балета (з 2016). 12 жніўня 2019 года прызначаны выконваючым абавязкі рэктара Акадэміі харэаграфіі Севастопаля. Таксама з 5 снежня 2019 года прызначаны дырэктарам Тэатра оперы і балета Севастопаля.

У жніўні 2018 года выступіў на фестывалі «Опера ў Херсанесе», які праходзіў у Крыме. У канцы лістапада 2018 года ён быў унесены ва ўкраінскую базу сайта «Міратворац» нараўне з іншымі «памагатымі сепаратыстаў і агентамі Крамля».

Зноскі

  1. Sergei Polunin // Discogs — 2000.
  2. https://www.lapresse.ca/arts/spectacles-et-theatre/danse/201811/30/01-5206261-la-star-du-ballet-serguei-polounine-prend-la-nationalite-russe.php
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Херсоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада