У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыла (значэнні).
Сярге́й Рыго́равіч Шы́ла (18 лістапада 1963, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, калекцыянер, выканаўца аўтарскіх спеваў.
Атрымаў адукацыю эканаміста і інжынера. Мастаком і дызайнерам стаў праз саманавучанне. Член грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз дызайнераў» і «Беларускі саюз майстроў». Спецыялізуецца на мастацкім і экспазіцыённым дызайне.[2]
Сяргей Рыгоравіч Шыла на Вікісховішчы |