wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Уладзіслаўлеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уладзіслаўлеў. Сяргей Міхайлавіч Уладзіслаўлеў — рускі архітэктар[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў Пецяргбургу 1858 годзе ў сям’і артыста імператарскіх тэатраў(руск.) бел., што дало яму магчымасць карыстацца правамі спадчыннага ганаровага грамадзяніна. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства ў 1881 годзе са званнем некласнага мастака архітэктуры[1].

Прафесійная дзейнасць

Пасля заканчэння вучылішча працаваў у Маскве і Тыфлісе[1][2].

Накіраваны ў Томск у верасні 1883 года архітэктарам у будаўнічую камісію томскага губернскага праўлення. Займаў гэту пасаду па верасень 1886 года, пасля чаго быў залічаны малодшым архітэктарам будаўнічага аддзялення той самай губерні і працаваў у гэтым званні па люты 1888 года[3].

Са студзеня 1890 да верасня 1894 гарадскі архітэктар Томска, адначасова з мая 1894 года па май 1895 года займаў пасады архітэктара Томскага ўніверсітэта і Заходне-Сібірскай навучальнай акругі(руск.) бел.[3]. Пазней працаваў у Віцебску (з 1895), Сяміпалацінску (з 1902)[1].

Творчасць

У Томску

Дом купца К. М. Калацілава ў Томску ў 2016 годзе

Па яго праекце пабудаваны гандлёвы корпус на Гасцінадворскай плошчы(руск.) бел. (1892—1894), у 1894-м складзены праект новага Базарнага моста(руск.) бел. праз Ушайку(руск.) бел.[2]. У 1891 годзе ім быў складзены праект на пабудову двухпавярховага мураванага дома для купца К. М. Калацілава на рагу вул. Дваранскай і зав. Падгорнага (цяпер вул. Гагарына і вул. А. Беленца). Таксама з’яўляецца аўтарам праекта дома купца А. І. Чэрэмісінава[4][5].

У Бійску

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Владиславлев Сергей Михайлович
  2. 1 2 Владиславлев Сергей Михайлович (руск.)
  3. 1 2 Сергей Михайлович Владиславлев (руск.)
  4. Елена Ситникова, Владимир Бойко, Татьяна Манонина, Валерий Залесов, Николай Шагов, Ольга Богданова. Формирование архитектурного облика городов Западной Сибири в XVII — начале XX веков и местное купечество (Тобольск, Тюмень, Томск, Тара, Омск, Каинск). С. 339 (руск.)
  5. «НАРЫМСКИЙ СЛЕД» В ТОМСКЕ (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Бійска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Архітэктары Сяміпалацінска
Катэгорыя·Архітэктары Томска
Катэгорыя·Постаці Томскага ўніверсітэта