wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Ханжанкоў

Сяргей Ханжанкоў (13 сакавіка 1942, пас. Усць-Уціны, Магаданская вобласць, СССР — 16 сакавіка 2016, Мінск, Беларусь[1]) — арганізатар і кіраўнік моладзевай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Мінску ў 1962—1963 гадах і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Мінску.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929 годзе). У 1955 годзе сям’я атрымала дазвол вярнуцца з Магадана ў еўрапейскую частку СССР і пасялілася ў Мінску.

У 1959 годзе паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута.

Сям’я слухала заходнія радыёстанцыі. У 1962 годзе ён разам з Віктарам Храпавіцкім і Рыгорам Сярогіным стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Пасля было пастаноўлена падрыхтавацца і падарваць радыёглушыльную вежу ў Мінску. Ханжанкоў і Храпавіцкі знайшлі ў лесе снарады і, распілаваўшы іх, здабылі выбухоўку. Пасля пачалі распрацоўваць тэкст улётак, якія збіраліся расклеіць пасля аперацыі. Пасля недатрымання канспірацыі пра групу стала вядома КДБ. У групу быў падасланы агент КДБ, былы аднакласнік Ханжанкова[2].

27 мая 1963 года ўдзельнікі групы былі арыштаваныя.

7 кастрычніка 1963 года засуджаны за «спробу зрабіць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1973 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, рабочым на заводзе імя Кірава. У 1990-я гады супрацоўнічаў з Санкт-Пецярбургскім Мемарыялам.

Аляксандр Салжаніцын у інтэрвію згадаў Ханжанкова:

Узгадваецца лёс Сяргея Ханжанкова, які адседзеў <…> за спробу — ці нават намер — падарваць глушальнік у Мінску. Але ж сыходзячы з агульначалавечых клопатаў нельга зразумець гэтага злачынцу інакш як змагара за ўсеагульны мір.
Аляксандр Салжаніцын[3]

У 1976 годзе спрабаваў арганізаваць сустрэчу былых палітзняволеных, але сустрэча не адбылася, бо ўсе яе ўдзельнікі былі часова затрыманыя КДБ[4]. Удзельнік I з’езда палітзняволеных (жнівень 1990 года, Санкт-Пецярбург).

Пачынаючы з гадоў «перабудовы» актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, паслядоўна выступаў за дэмакратызацыю беларускага грамадства. У апошнія гады жыцця быў публічнай персонай, часта даваў інтэрв’ю.

З 2002 года на пенсіі. Нерэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся. Памёр ва ўласнай кватэры ў Мінску пасля цяжкай хваробы 16 сакавіка 2016 года.

Зноскі

  1. Памёр беларускі палітвязень часоў СССР Сяргей Ханжанкоў(нявызн.). Людзі. Радыё «Свабода» (16 сакавіка 2016). Праверана 16 сакавіка 2016.
  2. Минский диссидент: «Беларусь изменится без революций — люди просто станут европейцами» Архівавана 2 студзеня 2011. Кастусь Лашкевіч, Максім Гайко (відэа), TUT.BY
  3. З інтэрв’ю агенцтву «Асашыэйтед прэс» і газеце «Монд». Масква, 23 жніўня 1973
  4. С. Ханженков: «НИКОГДА НИ О ЧЕМ НЕ ЖАЛЕЛ»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дысідэнты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магаданскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе