wd wp Пошук:

Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макаранка. Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка (нар. 11 верасня 1937, Крывы Рог) — беларускі спартсмен па веславанні на байдарках і каноэ, алімпійскі чэмпіён (1960, Рым) на каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 метраў. Чэмпіён свету 1963 года. Двухразовы чэмпіён Еўропы (1959, 1963). Шматразовы чэмпіён СССР (1959—1963).

Біяграфія

Нарадзіўся 11 верасня 1937 года ў Крывым Рогу.

З 1940 па 1977 год пражываў у Брэсце. Спартыўную кар’еру пачаў у Брэсце пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Карпавіча Піліпенкі.

У 1955 годзе на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод адзіночак паказаў другі вынік на дыстанцыі 5 000 м, а ў 1956 годзе на рэспубліканскай спартакіядзе стаў першым на дыстанцыі 10 000 м.

У 1959 годзе на спартакіядзе народаў СССР заняў першае месца на дыстанцыі 10 000 м. У 1960 годзе на XVII Алімпійскіх гульнях у Рыме алімпійскае золата заваявана беларускай двойкай у складзе: Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар.

У 1966 годзе пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў трэнерам зборнай СССР па каноэ, затым — старшым трэнерам зборнай Беларусі.

Узнагароды

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ паводле алфавіта
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крывым Рогу
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР