wd wp Пошук:

Сяргей Георгіевіч Малафееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малафееў. Сяргей Георгіевіч Малафееў (1901, Вільня — 12 красавіка 1969, Пэнлі, Вялікабрытанія) — беларускі ўрач.

Біяграфія

Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1920). Закончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя, з 1933 быў дырэктарам павятовага шпіталя ў Свянцянах, працаваў хірургам.

3 кастрычніка 1939 года арыштаваны ў Вільні НКУС, трапіў у лагер пад Архангельск, дзе працаваў на лесапавале. У час другой сусветнай вайны трапіў у Армію генерала Андэрса, ваяваў пад Табрукам.

У 1947 трапіў у Вялікабрытанію, у польскі шпіталь у Пэнлі. Працаваў там асістэнтам хірурга і ўрачом на «ўсходніх» параходах. Адыйшоў ад беларускага руху[1].

Зноскі

  1. «Беларус» № 555
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ва Уэльсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў