У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лаўроў. Сяргей Віктаравіч Лаўроў (21 сакавіка 1950, Масква) — расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі (з 2004), пастаянны член Савета бяспекі Расіі. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
З сярэбраным медалём скончыў маскоўскую школу № 607 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы.
У 1972 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР.
Валодае англійскай, французскай і сінгальскай мовамі.
Быў членам КПСС да 1991 года.
9 сакавіка 2004 г указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прызначаны на пасаду Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі. У маі 2004 года пасля заступлення на пасаду абранага на наступны тэрмін Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі зноў прызначаны на пасаду Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
Старшыня Камісіі Расіі па справах ЮНЕСКА (з красавіка 2004).
З 11 студзеня 2010 года — член урадавай камісіі па эканамічнаму развіццю і інтэграцыі.
Лаўроў займае пасаду міністра замежных спраў даўжэй чым хто-небудзь з часоў Міністра замежных спраў СССР А. А. Грамыкі.
Папярэднік: Юлій Міхайлавіч Варанцоў |
Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН 1994 — 2004 |
Пераемнік: Андрэй Іванавіч Дзянісаў |
Папярэднік: Ігар Сяргеевіч Іваноў |
Міністр замежных спраў Расіі 9 сакавіка 2004 — |
Пераемнік: — |