wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Дылюк

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дылюк. Сяргей Віктаравіч Дылюк (нар. 1970, в. Міхнавічы, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мазырскі дзяржаўны педінстытут імя Н. К. Крупскай і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў слесарам-сантэхнікам ЖЭУ № 2 Мазырскага гарадскога вытворчага аб’яднання ЖКГ. З 1992 па 1999 год працаваў на гэтым жа прадпрыемстве майстрам, інжынерам, начальнікам ЖЭУ, інструктарам па арганізацыі работы аб’ектаў ЖКГ Мазырскага гарвыканкама. У 1999 годзе прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара КУП «Мазырскі камунальнік», у 2000 годзе — выканаўчым дырэктарам, а затым дырэктарам КДУП «Мазырская спецаўтабаза». У 2005—2010 гадах узначальваў КУП «Мазырскі камунальнік» і КВУП «Калор». У 2010 годзе назначаны намеснікам старшыні Мазырскага райвыканкама. Са снежня 2019 года — старшыня Нараўлянскага райвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Лельчыцкага райвыканкама[2].

Зноскі

  1. В Лельчицах представили нового председателя райисполкома Сергея Дылюка // Светлае жыццё
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Нараўлянскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта