wd wp Пошук:

Сяргей Васільевіч Кухто

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухто. Сяргей Васільевіч Кухто (22 красавіка 1959, Віцебск — 1 лістапада 1999) — беларускі мастак.

Біяграфія

У 1978 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. Экспанавацца пачаў з сярэдзіны 1990-х гадоў.

Творчасць

Працаваў у неаміфалагічным жанры. У аснове большасці работ — аўтарская інтэрпрэтацыя міфаў пра кентаўра. Творы адрозніваюцца дакладнай выверанасцю дэталяў кампазіцыі, вытанчаным малюнкам, дасканалым выкананнем класічнай тэхналогіі жывапісу.

Сярод твораў: «У канцы зімы» (1992), «Кентаўр» (1992), «Хірон са спартанкамі» (1993), «Прывал» (1993), «Прыгожая правінцыялка» (1994), «Палкан на паляванні» (1996), «Палкан на лежні» (1998), «Дзяцінства Палкана» (1998), «Возера Лосвіда» (1998), «Арлекін з драўляным мячом» (1998), «Выкраданне Еўропы» (1999), «Выхаванне Ахіла» (1995), «Вясёлка» (1997), «Мяцеліца» (1997), «Пераправа» (1994—1997), «У канцы зімы» (1998) і інш.

Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Чэхіі, Галандыі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Расіі, Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы