wd wp Пошук:

Сяргей Васільевіч Багапш

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сяргей Васільевіч Багапш (4 красавіка 1949, Сухумі, Абхазская АССР, Грузінская ССР, СССР — 29 мая 2011, Масква, Расія) — другі прэзідэнт часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія.

Біяграфія

Скончыў Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі. Затым, у 1972 годзе стаў начальнікам аграаддзела Мокаўскага эфірамаслічнага саўгаса. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР перайшоў на камсамольскую працу і ў 1980 годзе стаў першым сакратаром Абхазскага абкама ЛКСМ Грузіі. У 1982 годзе — першы сакратар ачамчырскага райкама КП Грузіі.

Пасля пачатку першых сутыкненняў паміж грузінамі і абхазцамі кіраваў абаронай ад грузінскіх нападаў праз ачамчырскі мост і неўзабаве загадаў падарваць яго. У сутыкненнях быў паранены.

У 1992 годзе прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. Падчас грузінска-абхазскай вайны стаў адным з кіраўнікоў абхазскіх вайсковых фармаванняў, прымаў удзел у штурме Сухумі.

У 1997 годзе прызначаны прэм’ер-міністрам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. На гэтай пасадзе Багапш паспяхова змагаўся са злачыннасцю, масштабы якой пачалі зніжацца, ліквідаваў запазычанасць па заробках. Пачала адраджацца прамысловасць, сельская гаспадарка, жыллёва-камунальная гаспадарка.

У 1999 годзе прэзідэнт Уладзіслаў Ардзінба чарговы раз змяніў урад (што ен рабіў рэгулярна праз кожныя два гады), і Багапш перайшоў на працу кіраўніком дзяржаўнай кампаніі «Чарнаморэнерга».

У 2003 годзе прымаў удзел у стварэнні грамадска-палітычнага руху «Адзіная Абхазія», які прапанаваў яго кандыдатуру на прэзідэнскіх выбарах 2004 года. Першы тур, які прайшоў 3 кастрычніка 2004 года, прывеў да працяглага і цяжкога палітычнага крызісу, калі два асноўныя кандыдаты — Багапш і Рауль Хаджымба абвясцілі сябе пераможцамі. Вярхоўны Суд Абхазіі не змог вынесці адназначнае рашэнне па выніках выбараў. Сітуацыя накалялася і краіна імкліва набліжалася да грамадзянскага супрацьстаяння. Пры пасярэдніцтве Расіі былі праведзеныя перамовы, якія прынеслі поспех: Багапш стаў кандыдатам у прэзідэнты, а Хаджымба — у віцэ-прэзідэнты, які каардынуе дзейнасць у галіне абароны, міжнароднай палітыкі і дзяржайнай бяспекі. Яны былі абраныя 12 студзеня 2005 года.

Падчас узброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі кіраваў узброенымі сіламі Абхазіі, якія адкрылі «другі фронт» і адцягнулі на сабя частку грузінскіх войскаў. У выніку баявых дзеянняў Абхазія вярнула кантроль на Кадорскай цяснінай і такім чынам стала поўнасцю кантраляваць свою тэрыторыю. Пры Багапшы адбылося прызнанне незалежнасці Абхазіі шэрагам краін-членаў ААН.

У выніку прэзідэнтскіх выбараў 12 снежня 2009 года быў абраны на другі тэрмін.

Памёр 29 мая 2011 у Маскве пасля цяжкай хваробы.

Прэзідэнт Федэрацыі баскетбола Абхазіі. Мае жану, сына і дачку.

Памёр у Маскве ў выніку ускладненняў выкліканых аперацыяй на лёгкімref>http://lenta.ru/news/2011/05/29/bagapsh/.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012657140 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. 1 2 Sergej Bagapsch // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://www.themoscowtimes.com/news/article/abkhazias-leader-dies-in-moscow/437744.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012657140 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мужнасці
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Прэзідэнты Абхазіі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сухумі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Паўднёвая Асеція)
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Абхазіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе