wd wp Пошук:

Сяргей Анатольевіч Звераў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Звераў. Сяргей Анатольевіч Звераў (нарадзіўся 19 ліпеня 1963 года, Култук, Іркуцкая вобласць) — расійскі стваральнік прычосак, стыліст, спявак. Вядучы і адзіны ўдзельнік рэаліці-шоў «Поўны фэшн» (Муз-ТБ) і «Зорка ў кубе» (МТБ), «Зоркі ў модзе» (RU.TV).

Біяграфія

Сяргей Анатольевіч Звераў нарадзіўся 19 ліпеня 1963 года ў пасёлку Култук недалёка ад Іркуцка ў сям’і чыгуначнага слесара Анатоля Зверава. Пасля трагічнай гібелі бацькі (разбіўся на матацыкле) сям’я з 4-гадовым Сяргеем пераязджае ў г. Усць-Каменагорск (Казахстан). У 1980-х гадах служыў ў шэрагах войска СССР (СПА) у Польшчы, дзе быў намеснікам камандзіра ўзвода, сакратаром камсамольскай арганізацыі і даслужыўся да звання старэйшага сяржанта[2]. Уступіў ў КПСС[2]. Атрымаў адукацыю па трох спецыяльнасцях: цырульнае мастацтва, дэкаратыўная касметыка і кравец па вопратцы. У 1979 годзе трапіў у мадэльную прамысловасць. Вучыўся ў Доме моды Парыжы і адначасова там і працаваў.

У 2007 годзе выпушчана лялька «Стыліст Сяргей Звераў»[3].

Сяргей Звераў кіруе маскоўскім салонам прыгажосці «Селебрыці» і з’яўляецца дырэктарам салона «Сяргей Звераў»[4].

Сям’я

Бацька Анатоль Звераў, разбіўся на матацыкле ў 1967 годзе[5]. Маці Валянціна Цімафееўна працавала тэхнолагам на мясакамбінаце ў маладосці ў пасёлку Култук, Іркуцкай вобласці. Праз паўтара года пасля смерці мужа выйшла замуж за кіроўцу аўтобуса, і з мужам пераехала ў Усць-Каменагорск[6].

Брат Аляксандр Звераў (1961—1990), памёр ад астмы. Сын ад грамадзянскага шлюбу Сяргея Зверава малодшы (нар. 25 жніўня 1993 года) — дыджэй[7].

Асабістае жыццё

Быў 4 разы афіцыйна жанаты па 2,5 года.

У 1995 годзе ў яго былі непрацяглыя адносіны з Наталляй Вятліцкай. Грамадзянская жонка Саша Проджэкт (Аляксандра Гінсбург) (нар. 26 красавіка 1986) у 2004—2005 гадах. Сустракаўся з колішняй удзельніцай гурта «Бліскучыя», а цяпер з супрацоўніцай музычнага тэлеканала RU.TV Юльянай Лукашовай. Аднак яны рассталіся, бо Сяргей аддаў перавагу спявачцы Паола. У 2010 годзе былі непрацяглыя адносіны з Ірынай Білык[8][9][10].

Прафесійная дзейнасць

Першай кліенткай была Таццяна Ведзянеева[11]. У розны час супрацоўнічаў з Алай Пугачовай, Багданам Цітамірам, Ксеніяй Сабчак[6], Людмілай Гурчанка, Лаймай Вайкуле, Валерыем Лявонцьевым, Ірынай Панароўскай і іншымі[6][12].

Працаваў у салоне ў Далорэс Кандрашова — трэнера зборнай СССР па цырульніцкім майстэрстве[13]. Сяргей Звераў удзельнічаў у ток-шоў «Вокны» у сюжэце пра незадаволенага бацьку — шахцёра, які абурыўся, што яго сын абраў прафесію стыліста[14]. У 2006 годзе застрахаваў свае рукі 1 мільён долараў ЗША[15].

Творчасць

Фільмаграфія

Тэатр

Гуляе ў спектаклі Людмілы Гурчанка «Бюро шчасця».

Музычныя альбомы

Зноскі

  1. Сергей Зверев поставил точку в споре о месте рождения — 2020. Праверана 30 красавіка 2022.
  2. 1 2 http://rutube.ru/video/78741b67496f99e24a64794d0507d69a/
  3. http://tvgid.ua/news/26072007/10200/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. http://www.fashiontime.ru/beauty/news/8498.html
  5. http://vetroks.gorod.tomsk.ru/index-1190210410.php
  6. 1 2 3 http://gazeta.ua/ru/articles/people-newspaper/_v-yunosti-sergej-zverev-byl-bryunetom/175770
  7. http://www.eg.ru/daily/stars/23198/
  8. https://afisha.mail.ru/stars/news/28502/(недаступная+спасылка)
  9. http://www.segodnya.ua/life/interview/irina-bilyk-van-damm-ne-nocheval-u-menja-iz-za-zvereva.html
  10. http://www.livestory.com.ua/family/2010/06/27/111312.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
  11. http://www.peoples.ru/art/designer/zverev/interview1.html
  12. http://ria.ru/videocolumns/20100430/228702011.html#14479985200692&message=check&cookie=564eb42310ca25bc2500a0fc&cookiename=ria&cookielife=0
  13. http://chewbakka.com/brains/zverev
  14. http://www.intv.ru/view/?film_id=133421 Архівавана 20 красавіка 2016.
  15. http://www.intermoda.ru/cit/old4807.html
  16. http://musicmp3spb.org/artist/sergei_zverev.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Мадэльеры
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлевядучыя Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС