wd wp Пошук:

Сяргей Анатолевіч Жыдкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыдкоў. Сяргей Анатолевіч Жыдкоў (нар. 20 сакавіка 1956) — беларускі ваенны ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2010)[2].

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў 10 класаў і паступіў на лячэбны факультэт Алма-Ацінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1977 годзе быў прызваны ў рады УС СССР і пераведзены на ваенна-медыцынскі факультэт пры Томскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1979 годзе з залатым медалём. З 1979 па 1987 год праходзіў службу на розных пасадах у медыцынскай службе вайсковага звяна[2].

У 1987 годзе паступіў на факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі па спецыяльнасці «хірургія», які скончыў у 1989 годзе з адзнакай[2].

З 1989 па 1995 год праходзіў службу на ваенна-медыцынскім факультэце пры Саратаўскім медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да начальніка кафедры хірургіі. У 1991 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хірургічная дапамога і яе аб’ём у ачагу землетрасення»[2].

З 1996 па 2009 гады — начальнік кафедры ваенна-палявой хірургіі ваенна-медыцынскага факультэта ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Асаблівасці дыягностыкі і лячэння экстранных хірургічных захворванняў у хворых пажылога і старэючага ўзросту». У гэтым жа годзе ўдастоены вучонага звання «прафесар»[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 400 навуковых прац (з іх падручніка «Ваенна-палявая хірургія»), мае 3 аўтарскія пасведчанні на вынаходства. Падрыхтаваны 3 кандыдаты медыцынскіх навук. Член Праўлення Беларускай Асацыяцыі хірургаў[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць», 8 медалямі, знакам «Выдатнік аховы здароўя». За вялікія заслугі ў лячэбнай рабоце прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь»[2].

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/11/2661/
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Жидков Сергей Анатольевич (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Хірургі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Расіі
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (СССР)
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка