wd wp Пошук:

Сямён Фёдаравіч Бельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельскі. Сямён Фёдаравіч Бельскі (?-?) — прадстаўнік роду Бельскіх-Гедзімінавічаў, сын Фёдара Іванавіча Бельскага, маскоўскі баярын з 1522 г.

У 1534 г. збег у Вялікае княства Літоўскае (разам з Іванам Ляцкім), атрымаў ад караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста Жыжморы, Стаклішкі і Кармілаў.

У 1535 г. удзельнічаў у паходзе гетмана Яна Тарноўскага на Северскія землі, пазней у іншых паходах супраць Рускай дзяржавы.

Адпрасіўся ў паломніцтва да Святых месцаў (у Палесціну). У 1537 апынуўся ў Крыме, наведаў Турцыю, падбіваў крымскіх татараў і туркаў на вайну супраць рускай дзяржавы. Да 1542 г. перапісваўся з Жыгімонтам II Аўгустам, далейшы лёс не вядомы, Нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Бельскія (Гедзімінавічы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»