wd wp Пошук:

Сямён Друцкі-Сакалінскі

Сямён Фёдаравіч Друцкі-Сакалінскі (? — пасля 1514) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Заснавальнік княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк», адгалінавання роду Друцкіх. Сын Фёдара Бабіча.

Намеснік таропецкі (1489), бранскі (1492—1494), уладальнік Саколіна каля Друцка, часткі Драчалукаў у Віцебскім павеце, Крывіна і Несіна, у 1508 годзе разам з сынам выслужыў Бабчу, Камень, Ладасну і інш. у Чарсвяцкай воласці, у 1511 годзе  — Непаротавічы (усе ў Полацкім павеце).

У 1514 годзе трапіў у маскоўскі палон, дзе і памёр.

Сям’я

Меў сыноў: Юрыя (каля 1470 — да 1530), Васіля (каля 1480—1533), Андрэя (каля 1490—1546), ад іх сыноў пайшлі асобныя галіны Друцкіх-Сакалінскіх; Івана (? — да 1524), што валодаў Гарадцом, часткай Крывіна і Несіна (адышлі да яго дачкі Ганны, жонкі князя Ю. Ц. Масальскага[ru]), а таксама часткай Грушкі (Ігрушкі) у былым Друцкім княстве, якую падараваў Кіева-Пячэрскаму манастыру.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Друцкія-Сакалінскія
Катэгорыя·Намеснікі таропецкія
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Намеснікі бранскія