wd wp Пошук:

Сямён Аронавіч Гершгорын

Сямён Аронавіч Гершгорын (24 жніўня 1901, Пружаны — 30 мая 1933, Ленінград) — матэматык, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Арона Гершгорына, яўрэйскага паходжання.

У 1923 годзе скончыў Петраградскі тэхналагічны інстытут. У сваёй піянерскай працы 1929 года прапанаваў выкарыстоўваць сетку з супраціваў для эксперыментальнага рашэння ўраўнення Лапласа. Ягоная серыя прац паспрыяла ўзнікненню новага класу аналагавых вылічальных машын — электра-інтэгратараў сеткавага тыпу, якія вельмі прадуктыўна выкарыстоўваліся аж да 1970-х гадоў. Сеткавыя электра-інтэгратары ўжо ў 1930-х гадах дазвалялі даследаваць сістэмы, якія змяшчаюць больш за мільён элементаў — рэкорд, перавышаны лічбавымі ЭВМ толькі ў 1990-х гадах.

Працамі Гершгорына цікавіліся і замежныя кампаніі. Увайшоў у гісторыю дзякуючы сваёй працы «Gershgorin Circle Theorem». Гэтая праца ў арыгінале «Über die Abgrenzung der Eigenwerte einer Matrix», напісана ім у 1929 годзе была на нямецкай мове.

З 1930 года стаў прафесарам і працаваў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце[4][5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1076375359 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive
  4. Сямён Гершгорын (1901—1933)
  5. Semyon Aranovich Gershgorin
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДПУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе