wd wp Пошук:

Сямён Адамавіч Яроцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яроцкі. Сямён Адамавіч Яроцкі (3 лютага 1903, в. Капланцы, Бярэзінскі раён — 20 сакавіка 1968) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

З 1924 года на культурна-асветніцкай, адміністрацыйна-гаспадарчай і партыйнай працы, з 1939 2-і сакратар Жлобінскага, Бярозаўскага РК КП(б)Б[1].

З чэрвеня 1941 года на Заходнім фронце. З восені 1941 адзін з арганізатараў падпольнай групы ў Бярэзінскім раёне. У маі — лістападзе 1942 і маі 1943 — ліпені 1944 камандзір 345-га партызанскага атрада, у лістападзе 1942 — маі 1943 3-й Бярэзінскай партызанскай брыгады, адначасова член Бярэзінскага падпольнага РК КП(б)Б, у ліпені — жніўні 1943 камандзір Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групы, у снежні 1943 — чэрвені 1944 сакратар Бярозаўскага падпольнага РК КП(б)Б[1].

З 1945 на партыйнай працы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Яроцкий Семён Адамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 719-720. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе