wd wp Пошук:

Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў

Сядзіба

Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў размешчаны ў аграгарадку Гнезна (Ваўкавыскі раён).

Гісторыя

Сядзібны комплекс у былым маёнтку ў XVIII стагоддзі належыў Ромерам. З 1817 знаходзіўся ў руках Тарасовічаў. Гнезна належала ім да 1937 года, калі гэты маёнтак набылі Сташэўскія, якія сталі яго апошнімі ўласнікамі.

Архітэктура

Сядзіба ў стылі класіцызму была пабудавана Тарасовічамі каля 1835 года. Будынак прамавугольны ў плане, партэрны, з порцікам. Яго партэрную частку ўтвараюць чатырохбаковыя апоры злучаныя паміж сабой аркамі. Верхняя частка порціка ўтварае тэрасу, замкнёную з бакоў трыма аркамі, з дзвюма калонамі ў франтальнай частцы, што падтрымліваюць трохвугольны франтон. З боку саду знаходзіцца тэраса з балюстрадай.

Перад сядзібай, з абодвух бакоў дзядзінца знаходзяцца дзве партэрныя афіцыны. Сядзібу акружае ландшафтны парк з сістэмай сажалак, злучаных з ракой Нятупа. Захаваліся таксама гаспадарчыя пабудовы: невялікая, неагатычная лядоўня, накрытая чатырохсхільным дахам, а таксама падоўжаны ў плане будынак стайні з паўкруглай уяздной брамай. Пры ўездзе на тэрыторыю былога ўладання захаваліся слупы старой брамы.

Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Гнезна (Ваўкавыскі раён)
Катэгорыя·Сядзібна-паркавыя ансамблі Ваўкавыскага раёна