Сэрца пальцамі — жэст, у якім чалавек паказвае сімвал сэрца пры дапамозе вялікага і ўказальнага пальцаў. Выкарыстоўваецца ў некаторых краінах Азіі для выражэння любові.
Найбольшую папулярнасць жэст атрымаў у 2010-я гады ў Паўднёвай Карэі. Галоўнымі прычынамі з’яўляюцца развіццё сацыяльных сетак і відэахостынгу. Многія карэйцы лічаць, што заснавальнікам з’яўляецца Нам Ухён, які пачынаючы з 2011 года ствараў і распаўсюджваў прадукцыю з сімволікай сэрцаў пальцамі, а таксама актыўна дзякаваў сваім фанатам гэтым жэстам[1].
Праз карэйскую хвалю і Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года жэст таксама атрымаў папулярнасць спачатку ў многіх краінах Азіі, а затым і ў іншых частках свету.[2]
На дадзены момант няма дакладнай інфармацыі аб тым, хто і калі прыдумаў гэты жэст. У інтэрнэце некаторыя публічныя асобы вядуць спрэчкі і спрабуюць высветліць, хто з іх першы быў заўважаны на фатаграфіі, якая паказвае сэрца пальцамі[3][4].