wd wp Пошук:

Сыч касматаногі

Сыч касматаногі (Aegolius funereus) — невялікая сава з буйной шырокай галавой, з адметным тваравым дыскам і маленькімі пёркавымі вушкамі.

Апісанне

Памер птушкі ў сярэднім не перавышае памеры голуба. Агульная даўжыня 21-27 см, даўжыня крыла 16-19 см, маса — 120—190 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Крылы доўгія і шырокія. Хвост кароткі. Лапы з густым пер’ем да кіпцюроў (ад гэтага назва). Афарбоўка бурая з белымі плямамі. Апошнія добра прыкметныя на галаве, шыі, плячах. Ніз светла-шэры, з нярэзкімі светла-бурымі стракацінкамі. Вочы і дзюба жоўтыя, кіпцюры чорныя. Маладыя птушкі адрозніваюцца ад дарослых каштанава-бурым апярэннем.

Пашырэнне

Арэал: Галарктыка (акрамя поўначы і поўдня). Насяляе вялікія высакастволыя яловыя або сасновыя з прымессю елаклясы, а таксама змяшаныя з сасной, бярозай і таполямі, у тайзе або ў гарах. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні від.

Аселы і качуючы від. Кожныя 3-4 гады адбываецца выразны ўзрост колькасці, звязаны з павелічэннем колькасці грызуноў, і ў такія гады качоўкі могуць быць даволі далёкімі, як i пералёты (напр., у Фінляндыі нават да 600 км на поўдзень).

Месца зімовак у межах гнездавога арэала і на поўдзень і захад ад яго (напр., ва ўсёй Цэнтральнай, Заходняй і Паўднёвай Еўропе).

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў дупле (больш часта пасля D. martius, выпадкова пасля D. major), часам у натуральных дуплах або ў гнездавых скрынках. Без высцілкі.

Яйкі звычайна 4-7 (часам 3, у добрыя на корм гады да 10), авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі або амаль акруглыя (вельмі рэдка авальныя з завостранымі канцамі), белыя з моцным бляскам, часам з маленькімі кавалкамі вапны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Савіныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Паўночнай Амерыкі