wd wp Пошук:

Сытны рынак

Сытны рынак — найстарэйшы рынак Санкт-Пецярбурга, заснаваны ў 1711 годзе. Галоўны будынак рынку пабудаваны ў 1912—1913 гг. па праекце М. С. Лялевіча.

Афіцыйны адрас — Сытнінская вуліца, дом 5.

Першапачаткова рынак называўся Абжорны.

У часы Ганны Іаанаўны плошча Сытнага рынку было месцам публічных пакаранняў смерцю. 12 ліпеня 1736 года тут быў абезгалоўлены ад’ютант аднаго з пакараных князёў Далгарукавых, дваццацігадовы Ягор Сталетаў, які быў прыхільнікам абмежавання манархічнай улады, а 17 чэрвеня 1740 года тут былі пакараныя абвінавачаныя ў змове супраць Ганны Іаанаўны А. П. Валынскі, П. М. Яропкін і А. Ф. Хрушчоў. Пакаранні на Сытным рынку ладзілі і пазней. Апошнім з іх 15 верасня 1764 года стала пакаранне В. Я. Міровіча за спробу вызваліць з Шлісельбургскай крэпасці і ўзвесці на трон Іаана Антонавіча.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рынкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Эканоміка Санкт-Пецярбурга