wd wp Пошук:

Сшытак смерці

Лагатып серыі

Сшытак смерці (яп.: デスノート(Дэсу Ното) — Сшытак смерці) — манга, напісаная японскім пісьменнікам Цугумі Оба і намаляваная японскім мангакам-мастаком Такэсі Обата. Таксама на аснове мангі выпушчаны анімацыйны серыял, два фільмы, гульнявыя фільмы і відэагульні. Паводле апытання, праведзенага ў 2007 годзе міністэрствам культуры Японіі, займае 10-е месца сярод лепшай мангі ўсіх часоў [1].

У аснову сюжэту легла філасофская ідэя: «ці можна дамагчыся выгоды для адных людзей шляхам забойства іншых». Аўтар прыдумаў арыгінальную гісторыю, у якой адлюстроўваецца сутнасць таго, што б магло быць з светам, калі б чалавек мог беспакарана забіваць адных людзей, каб зрабіць лепшым жыццё іншых. Цугумі Оба разглядае рэакцыю як самога забойцы, яго матывы і жаданні, так і рэакцыю грамадства на дзеянні забойцы.

10 студзеня 2007 года манга і анімэ «Сшытак смерці» былі ліцэнзаваны для выдання на тэрыторыі ЗША кампаніяй «VIZ Media». З-за велізарнай папулярнасці «Сшытка смерці» гэты факт не спыніў многіх фансабераў. 12 кастрычніка 2007 года кампанія «Мега-Анімэ» абвясціла аб набыцці ліцэнзіі на расійскае выданне анімэ-серыяла. Трансляцыя прайшла з 20 кастрычніка па 29 снежня на канале «2x2».

У чэрвені 2008 года кампанія «Комікс-Арт» абвясціла аб набыцці ліцэнзіі на расійскае выданне мангі «Сшытак смерці». Першы том «Нуда» выйшаў на пачатку 2009 года. Па стане на верасень 2012 года на рускай мове выпушчаныя ўсе 12 тамоў[2].

Сюжэт

Лайт Ягамі — лепшы вучань Японіі, сын паліцэйскага дэтэктыва, які з дзяцінства хацеў пайсці па слядах бацькі, каб выкараніць злачыннасць не толькі ў Японіі, але і ва ўсім свеце. Аднойчы, калі аднаму з сінігамі (багоў смерці) Р’юку стала сумна, ён падкінуў Сшытак смерці — містычную прыладу забойства — на Зямлю. Лайт, які знайшоў сшытак, прыняў гэта як магчымасць змяніць свет хутка і беспакарана. Ён стаў чыніць сваё правасуддзе: забіваць злачынцаў.

Трыумф Лайта над злачыннасцю быў нядоўгім, бо зусім хутка дзіўнымі смярцямі злачынцаў зацікавіўся Інтэрпол і пачаў расследаванне, далучыўшы да яго не толькі ўвесь свет, але і самага запатрабаванага дэтэктыва, які заўсёды хаваецца пад псеўданімам L (Эл). L пачынае сапраўдную вайну з Лайтам, якому ў гэты час ужо далі мянушку Кіра (яп.: キラ, Кіра — забойца). Супрацьстаянне геніяў — лепшага вучня Японіі з аднаго боку і лепшага дэтэктыва ў свеце з другога — пачынае гісторыю «Сшытка смерці».

Лайт не можа рабіць памылкі, таму што калі яго зловяць, ён не зможа вяршыць сваё правасуддзе і атрымае смяротны прысуд. Яго апанент таксама не можа зрабіць ні адной памылкі, таму што ў адваротным выпадку Кіра заб’е яго. У гэтае супрацьстаянне, да таго ж, ўмешваюцца звышнатуральныя сілы ў асобе багоў смерці, а таксама іншыя паслядоўнікі Кіры і прыхільнікі L.

Сшытак смерці

Выява сшытка смерці, якім валодае Рук.

Сшытак смерці — гэта рэч, з дапамогай якой багі смерці падаўжаюць сабе жыццё. Сшытак стане часткай рэальнага свету, калі кранецца зямлі. Калі бог смерці не падбярэ сшытак хутчэй, чым чалавек, то сшытак стане ўласнасцю гэтага чалавека да таго часу, пакуль ён не памрэ, ці ж не адмовіцца ад сшытка. Чалавек таксама можа перадаць гэты сшытак любому іншаму чалавеку, але тады бог смерці сцірае яго ўспаміны аб гэтым сшытку і датычных да яе валодання падзеях. Сшытак смерці змяшчае мноства правілаў, якія могуць інтэрпрэтавацца па-рознаму: багі смерці, якім сшыткі патрэбныя толькі для працягвання свайго жыцця, нават не падазраюць аб некаторых яго (сшытка) магчымасцях. (Правілы, адзначаныя ніжэй, напісаны Р’юкам ў якасці інструкцыі.)

Правілы Сшытка смерці

Крыніцы

  1. The Top 50 Manga Series | Japan Probe Архівавана 2 ліпеня 2012.
  2. Тетрадь смерти(руск.)  (недаступная спасылка). Комикс Арт. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 10 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сшытак смерці
Катэгорыя·Мастацтва Японіі
Катэгорыя·Манга
Катэгорыя·Анімэ