wd wp Пошук:

Сціснутабрухі

Сціснутабрухі (Sympetrum) — род сямейства сапраўдных стракоз. Каля 150 відаў. Пашыраны ўсюды (за выключэннем Арктыкі і засушлівых абласцей) паблізу вадаёмаў. Лічынкі жывуць у стаячых або павольнаплынных водах. На Беларусі 5 відаў; страказа перавязаная (Sympetrum pedemontanum) занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Апісанне

Даўжыня брушка 18-28 мм, задніх крылаў 21-29 мм. Афарбоўка разнастайная, акрамя блакітнай і зялёнай. Крылы з шырокай цёмнай перавяззю перад вяршыняй. Брушка ў самцоў чырвонае, у самак жоўтае. Лічынкі валасатыя або амаль голыя. Драпежнікі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стракозы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта