У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хацкевіч.
Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч (1 жніўня 1910, в. Парэчча, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — 28 ліпеня 1979) — беларускі акцёр, Заслужаны артыст БССР (1963).
Скончыў драматычную студыі пры Наркамаце асветы БССР (1933), працаваў у БДТ-2. З 1937 года ў БДТ-1.
Вострахарактарны акцёр. Творчай індывідуальнасці С. Хацкевіча была ўласціва шчырасць, выразная пластыка, багацце інтанацый, яркія сацыяльна-псіхалагічныя характарыстыкі персанажаў. Майстар эпізоду. Найбольш яскрава талент акцёра выявіўся ў нацыянальным рэпертуары.