wd wp Пошук:

Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лаўшук. Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук (28 ліпеня 1944, г. Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), доктар філалагічных навук (1998), прафесар.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння Васілевіцкай сярэдняй школы №2 (1961) працаваў рабочым у Пермскай вобласці і ў Васілевічах. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1967). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай сярэдніх школах, загадчыкам аддзела арганізацыйна-камсамольскай работы райкама камсамола, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна. У 1970-73 займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой працаваў да 2007 уключна малодшым, старшым, галоўным навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута, затым галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. З 2012 - галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Член СП СССР з 1982.

Навуковая дзейнасць і творчасць

З 1972 выступае як крытык, літаратуразнавец. Даследуе праблемы развіцця беларускай драматургіі. Аўтар кніг «Сучасная беларуская драматургія» (1977), «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я - пачатак 30-х гг.)» (1984), «Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (1986, 2002), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989), «Гарызонты беларускай драматургіі» (2010), брашур «З думкай пра сучасніка: Агляд сучаснай беларускай драматургіі» (1977), «Першы народны артыст БССР» (1982) і «Высокія арбіты грамадзянскасці» (1984). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1-2, 1981-82), калектыўных даследаванняў «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (1987), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» у 4 кн. (1994—1995), «Тэатральная Беларусь» (2003, т.2), «Беларусы» (2012, т. 13 «Тэатральнае мастацтва»).

Складальнік кнігі «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), зборніка У. Галубка «Творы» (1983), зборнікаў «П’есы» (1984), Збору твораў у 5 т. А. Макаёнка (1986-1990), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989), збору твораў Кандрата Крапівы ў 6 тт. (1997-2004).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без зносак
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Васілевічах
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»