wd wp Пошук:

Сцяг Шлезвіг-Гольштэйна

Сцяг Шлезвіг-Гольштэйна - адзін з афіцыйных сімвалаў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных роўнавялікіх палос: сіняй, белай і чырвонай. Прапорцыі сцяга могуць быць як 1:2, так і 3:5.

Варыянты сцяга

Сцяг існуе ў двух варыянтах: грамадзянскім і дзяржаўным. Грамадзянскі ўяўляе сабой стандартнае сіне-бела-чырвонае палотнішча, якое знешне не адрозніваецца ад панславянскага сцяга. На дзяржаўным сцягу намаляваны герб Шлезвіг-Гольштэйна, і такі сцяг вывешваецца на ўсіх дзяржаўных установах[1].

Гісторыя сцяга

Першы падобны сцяг з’явіўся яшчэ ў 1820-х гадах у Кільскім універсітэце, у корпусе Шлезвіг-Гольштэйна (лац.: Slesvico-Holsatia). У 1830-х гадах пад падобнымі сцягамі пачаўся рух за выхад герцагства Шлезвіг-Гольштэйн са складу Даніі. Афіцыйна сцяг адлічвае сваю гісторыю ад 24 ліпеня 1844 года, калі ўпершыню ён быў узняты пад гімн правінцыі. У 1845 годзе пасля дацка-прускай вайны сцяг быў забаронены як сімвал сепаратызму, хоць на хвалі рэвалюцый 1848 года зноў здабыў папулярнасць.

Падчас дацка-прускіх канфліктаў сцяг Шлезвіг-Гольштэйна выкарыстоўваўся прагерманскімі сіламі нароўні з чорна-чырвона-жоўтым нямецкім сцягам. Ён таксама часам вывешваўся на гандлёвых суднах; у тыя ж гады ўпершыню на караблях з’явіўся і сцяг з гербам Шлезвіг-Гольштэйна. У 1864 годзе пасля чарговай вайны Шлезвіг-Гольштэйн увайшоў у склад Германіі, і ў 1867 годзе сцяг быў адноўлены.

Сцяг выкарыстоўваўся ў правінцыі падчас існавання Германскай імперыі, у 1935 годзе падчас станаўлення ўлады НСДАП сіне-бела-чырвоны сцяг быў забаронены, паколькі Гітлер расцаніў яго выкарыстанне як спробу распаліць сепаратызм у краіне[1]. У 1946 годзе Кантрольная камісія па Германіі ў асобе Брытанскага ваеннага кіравання аднавіла ў другі раз сцяг Шлезвіг-Гольштэйна: 29 жніўня 1946 сцяг упершыню пасля вайны быў узняты. 18 студзеня 1957 года сцяг Шлезвіг-Гольштэйна ў трэці раз быў узняты ў якасці афіцыйнага[1].

Падобныя сцягі

Апроч панславянскага сцяга і сцяга Югаславіі, на сцяг Шлезвіг-Гольштэйна вельмі падобны Сцяг Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі: адрозненнем з’яўляецца прысутнасць залатой гарызантальнай паласы пасярэдзіне. Таксама падобнымі з’яўляюцца сцягі Люксембурга і Нідэрландаў, калі іх адлюстраваць зверху ўніз (адрозненне, аднак, складаецца ў яркасці палос).

Зноскі

  1. 1 2 3 Flag Legislation (Schleswig-Holstein, Germany) (нявызн.) (недаступная спасылка). Flags of the World (18 студзеня 1957). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 19 сакавіка 2008.

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Шлезвіг-Гольштэйн
Катэгорыя·Сцягі 1957 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі зямель Германіі