wd wp Пошук:

Сцяг Фіджы

Дзяржаўны сцяг Фіджы — прыняты 10 кастрычніка 1970 года. Дызайн распрацаваны Робі Уілкакам (анг. Mr. Robi Wilcock) і Мюрэй МакКензі (анг. Mrs. Murray MacKenzie)[1].

Разам са зменай назвы краіны змянялася і назва сцяга, сам малюнак заставаўся нязменным:

Апісанне і сімволіка

Сцяг Фіджы уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у верхнім левым вуглу якога знаходзіцца выява сцяга Вялікабрытаніі, а ў правай частцы - гербавага шчыта, які з’яўляецца элементам герба Фіджы. Аснову гербавага шчыта складае Георгіеўскі крыж, на якім размешчана выява геральдычнага льва, які трымае сваімі лапамі плод какава. У правай верхняй секцыі шчыта - выява цукровага трыснёга, у правай ніжняй частцы - звязак бананаў, у левай верхняй - какосавая пальма, у левай ніжняй - белы голуб.

Іншыя сцягі

У каланіяльныя гады, у 1924 годзе, на Фіджы быў прыняты сцяг, падобны на сучасны. Адрозненне складалася ў тым, што колер палатна быў сіні, а не блакітны, а замест гербавага шчыта ў левай частцы быў намаляваны поўны герб Фіджы.[3]

Зноскі

  1. National Symbols(англ.)  (недаступная спасылка). Fiji Government. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2004. Праверана 13 января 2009.
  2. Sophie Foster. Fiji’s flag: how our noble banner blue came to be(англ.)  (недаступная спасылка). Fiji Times (12 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2013. Праверана 13 января 2009.
  3. Flag of Fiji(англ.)  (недаступная спасылка). Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2013. Праверана 13 студзеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Фіджы
Катэгорыя·Сцягі 1970 года
Катэгорыя·Сцягі 1924 года