wd wp Пошук:

Сцяг Тайланда

Сцяг Тайланда ўяўляе сабой пяць гарызантальных палос наступных колераў (зверху ўніз): чырвоны, белы, сіні, белы і чырвоны. Сярэдняя сіняя паласа ў два разы шырэйшая за астатнія. Тры колеры: чырвоны-белы-сіні сімвалізуюць народ-рэлігія-кароль, неафіцыйны дэвіз Тайланда. Сцяг быў заснаваны 28 верасня 1917 г. Тайскія назва сцяга - ธง ไตรรงค์ (Тонг Трайронг), што азначае проста трохкаляровы сцяг (трыкалор).

Ваенна-марскі сцяг

Ваенна-марскі сцяг Тайланда (з 1917)

Ваенна-марскі сцяг Тайланда быў уведзены ў 1917 г.

Марскі сцяг

Марскі сцяг Тайланда (уведзены ў 1917)

Марскі сцяг Тайланда быў уведзены ў 1917 г.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1917 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Тайланда