wd wp Пошук:

Сцяг Таджыкістана

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Таджыкістан — сімвал дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Таджыкістан. Эталонную выяву герба распрацавалі мастак Зухур Хабібулаеў (кіраўнік групы), дызайнер Анатоль Занеўскі, гісторыкі-мастацтвазнаўцы Ларыса Дадхудоева і Ірына Ігнатушына.

Апісанне

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Таджыкістан ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй — чырвонай, сярэдняй — белай і ніжняй — зялёнай ў суадносінах паміж сабой па шырыні як 2:3:2. У цэнтры сцяга намаляваная залатая стылізаваная карона з паўколам з сямі 5-канцовых зорак над ёй.

Карона і паўкола з зорак ўпісваюцца ў прамавугольнік, даўжыня якога роўная шырыні белай паласы, а вышыня якога роўная 4/5 шырыні белай ролосы. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ва ўмоўныя акружнасці дыяметрам 3/20 шырыні белай паласы і размешчаны па дузе ўмоўнай акружнасці радыусам 1/2 шырыні белай паласы. Карона вышынёй 0,55 шырыні белай паласы прагінаецца ў падставе па дузе радыусам 1,2 шырыні белай паласы. Чатыры дугападобныя элементы, якія фармуюць верх кароны, вянчаюцца ў цэнтры часткай круга дыяметрам 0,2 шырыні белай паласы.

Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1992 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Таджыкістан
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта