wd wp Пошук:

Сцяг Сінгапура

Сцяг Сінгапура складаецца з двух роўнавялікіх гарызантальных палос: зверху чырвоная і знізу белая. Чырвоны колер увасабляе ўсеагульнае братэрства і роўнасць людзей, а белы - чысціню і цноту. У верхнім левым куце намаляваны белы паўмесяц, побач з якім размешчана пяць зорак, якія ўтвараюць круг. Паўмесяц сімвалізуе маладую, якая расце нацыю, а пяць зорак - ідэалы Сінгапура: дэмакратыю, мір, прагрэс, справядлівасць і роўнасць.

Існуе тлумачэнне, паводле якога сімволіка сцяга Сінгапура пазначае дзве асноўныя этнічныя групы, якія пражываюць у краіне: паўмесяц - малайцаў, пяць зорачак - кітайцаў.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Сінгапура
Катэгорыя·Сцягі 1959 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта