wd wp Пошук:

Сцяг Смалявічаў

Сцяг Смалявічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Смалявічы Мінскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 мая 1998 года № 14.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з двух роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — блакітнай, ніжняй — чырвонай. У цэнтры правага боку палотнішча — апраўлены белай аблямоўкай герб горада Смалявічы.

Сцяг і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 5 верасня 2000 года № 7/257. Аўтар сцяга С. Я. Рассадзін, мастак А. У. Леўчык[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Смалявічаў
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 1998 года
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·1998 год у Беларусі
Катэгорыя·Смалявічы
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта