wd wp Пошук:

Сцяг Сент-Кітса і Невіса

Дзяржаўны сцяг Сент-Кітса і Невіса — прыняты 19 верасня 1983 года.

Сцяг Сент-Кітса і Невіса ўяўляе сабой зялёна-чырвонае прамавугольнае палатно, падзеленае па дыяганалі чорна-жоўтай паласой, на якой размешчаны дзве пяціканцовыя белыя зоркі.

Зялёны колер на сцягу Сент-Кітса і Невіса сімвалізуе ўрадлівыя землі краіны, чырвоны — вызваленчую барацьбу народа, чорны ўвасабляе афрыканскую спадчыну жыхароў дзяржавы, жоўтыя палосы — сімвалізуюць сонечнае святло, а дзве белыя зоркі — надзею і свабоду.

Гістарычныя сцягі

Іншыя сцягі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Сент-Кітса і Невіса
Катэгорыя·Сцягі 1967 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1983 года