wd wp Пошук:

Сцяг Салігорска

Сцяг Салігорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Салігорск Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 года № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2011 года № Б-210.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: верхняй — жоўтага колеру, ніжняй — чырвонага; у цэнтры правага боку палотнішча — герб горада Салігорска.

Сцяг горада і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 21 мая 2008 года № 88. Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Салігорска
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 2011 года
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Салігорск
Катэгорыя·2011 год у Беларусі