wd wp Пошук:

Сцяг Рэспублікі Саха

Сцяг Якуціі з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Якуціі. Прыняты 14 кастрычніка 1992 года.

Апісанне

Дзяржаўны сцяг Якуціі ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з чатырох розных па памеру гарызантальных палосаў адпаведна блакітнага, белага, чырвонага і зялёнага колераў. Суадносіны шырыні палосаў да шырыні сцяга: блакітнай паласы — 3/4 шырыні сцяга, белай паласы — 1/16 шырыні сцяга, чырвонай паласы — 1/16 шырыні сцяга, зялёнай паласы — 1/8 шырыні сцяга. На сярэдзіне блакітнай паласы размешчаны круг белага колеру. Дыяметр круга складае 2/5 шырыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.

Гл. таксама

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сцягі 1992 года
Катэгорыя·Сцягі рэгіёнаў Расіі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта