Сцяг Рэспублікі Комі з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Комі. Прыняты 6 ліпеня 1994 года.
Сцяг Рэспублікі Комі ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з размешчаных гарызантальна ў паслядоўнасці зверху ўніз трох палосаў сіняга, зялёнага і белага колераў шырынёй у адну траціну шырыні сцяга кожная. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.