wd wp Пошук:

Сцяг Разанскай вобласці

Сцяг Разанскай вобласці

Сцяг Разанскай вобласці з’яўляецца сімвалам Разанскай вобласці. Прыняты 2 чэрвеня 2000 года.

Апісанне

Сцяг Разанскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі бакоў 2:3, падоўжна падзеленае на тры гарызантальных паласы: белую, залацістую і чырвоную ў суадносінах 1:2:1. На пярэднім боку сцяга ў цэнтры сярэдняй залацістай паласы размешчана выява князя з герба Разанскай вобласці. Сімволіка сцяга вобласці прайгравае сімволіку герба вобласці, а таксама расійскія нацыянальныя колеры.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сцягі рэгіёнаў Расіі
Катэгорыя·Разанская вобласць