wd wp Пошук:

Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў

Нацыянальны сцяг Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў быў прыняты 1 ліпеня 1989 года. Апошняя змена сцяга датавана 1995 годам.

Гісторыя

Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў (справа) побач са сцягам ЗША ў парку

Сцяг, прыняты ў 1972 годзе і ўведзены ў абарот у 1976 годзе, быў сіні з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). У 1989 годзе эмблема была акружана гірляндай з мясцовых кветак і ракавінак. У 1991 і 1995 гадах былі ўнесены некаторыя змены (зорка была паменшана, калона была зменена, гірлянда таксама зведала змены: яна стала белай, змянілася форма і памер кветак).

Значэнне элементаў

Сіні колер (асноўны) увасабляе Ціхі акіян, які абмывае астравы, «дорачы ім любоў і мір», зорка сімвалізуе Садружнасць. Калона з каменя — сімвал культуры нацыі. Вянок, сплецены з чатырох відаў экзатычных кветак (іланг-іланг, сеўр, анджа, тэйбва), з’яўляецца сімвалам туземнай культуры астравоў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1991 года
Катэгорыя·Сцягі ЗША
Катэгорыя·Сцягі 1972 года
Катэгорыя·Сцягі 1995 года
Катэгорыя·Сцягі 1989 года
Катэгорыя·Сцягі 1976 года
Катэгорыя·Садружнасць Паўночных Марыянскіх астравоў