wd wp Пошук:

Сцяг Паўднёвага Судана

Сцяг Паўднёвага Судана — афіцыйны нацыянальны сімвал, разам з гербам і гімнам. Зацверджаны 9 ліпеня 2005 часовай канстытуцыяй тады яшчэ рэгіёну Судана, у адпаведнасці з Найвашскім пагадненнем(руск.) бел., якое стала завяршэннем Другой грамадзянскай вайны ў Судане.

Першапачаткова выкарыстоўваўся ў якасці сцяга Народнай арміі вызвалення Судана.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос чорнага, чырвонага і зялёнага колераў, падзеленых паміж сабой двума белымі гарызантальнымі палосамі, што робіць яго падобным на сцяг Кеніі. У тронка размешчаны роўнабаковы трохкутнік сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваная залатая зорка.

Значэнне элементаў

Колеры сцяга маюць наступнае сімвалічнае значэнне:

Зорка з’яўляецца сімвалам адзінства рэгіёнаў Паўднёвага Судана і «пуцяводным знакам» для краіны і яе народа. Увесь жа сцяг сімвалізуе адну нацыю чорных афрыканцаў, аб’яднаных у барацьбе за вечны мір і дабрабыт для ўсяго народа Паўднёвага Судана.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 2005 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паўднёвы Судан