wd wp Пошук:

Сцяг Партугаліі

Сучасны дзяржаўны сцяг Партугаліі уяўляе сабой прастакутнае палатно з суадносінамі бакоў 2:3, падзеленае вертыкальна (злева направа) на зялёную (2/5 даўжыні) і чырвоную (3/5 даўжыні) часткі. У цэнтры на лініі скрыжавання палос намаляваны дзяржаўны герб Партугаліі.

Сцяг быў афіцыйна зацверджаны 30 чэрвеня 1911, хоць выкарыстоўваўся ўжо падчас рэспубліканскай рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910. Ён прыйшоў на змену манархічнаму сцягу, асноўнымі колерамі якога былі цёмна-блакітны і белы.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі Партугаліі
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Партугаліі
Катэгорыя·Сцягі 1911 года