wd wp Пошук:

Сцяг Оршы

Сцяг Оршы — сцяг горада Орша і Аршанскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2002 г. № 84.

Апісанне

Прастакутнае блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. На 1/4 вышыні ў ніжняй частцы па ўсёй даўжыні палотнішча праведзена блакітная паласа, над якой месціцца другая блакітная паласа шырынёй, роўнай 1/4 ніжняй. Адлегласць паміж палосамі роўная шырыні вузкай паласы. У верхняй частцы палотнішча ў белым полі па цэнтры — выява герба, які накладваецца на палосы ніжняй часткі.

На сцягу шырокая і вузкая блакітныя палосы сімвалізуюць дзве асноўныя ракі Оршы — Днепр і Аршыцу, на зліцці якіх і быў заснаваны горад. Блакітны і белы колеры адпавядаюць асноўнай каляровай гаме герба, якія сімвалізуюць ваду і прыналежнасць да Белай Русі[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Орша, г. п., Аршанскі раён. Герб і сцяг

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 2002 года
Катэгорыя·Орша
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі