wd wp Пошук:

Сцяг Ніуэ

Дзяржаўны сцяг Ніуэ — прыняты ў 1974 годзе.

Залаціста-жоўты колер палатна сцяга сімвалізуе цёплыя пачуцці, якія іспытваюць жыхары Ніуэ да Новай Зеландыі і яе грамадзян.

Сцяг Вялікабрытаніі ў крыжы сімвалізуе цесныя сувязі Ніуэ з Вялікабрытаніяй: 20 красавіка 1900 года над востравам быў устаноўлены брытанскі пратэктарат.

Чатыры маленькія зоркі сімвалізуюць сузор’е Паўднёвы Крыж і Новую Зеландыю, пад кіраваннем якой Ніуэ знаходзіцца з 1901 года.

Буйнейшая зорка ў сінім крузе сімвалізуе самакіравальны статус Ніуэ, якое з усіх бакоў акружана водамі акіяна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сцягі 1974 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ніуэ