Дзяржаўны сцяг Нікарагуа — прыняты 4 верасня 1908 года. Сімволіка сцяга Нікарагуа заснавана на сцягу Злучаных Правінцый Цэнтральнай Амерыкі. Трохвугольнік азначае роўнасць. Пяць вулканаў - пяць нацый Цэнтральнай Амерыкі, якая ляжыць паміж Атлантычным і Ціхім акіянам. Фрыгійскі каўпак - свабода, вясёлка - мір.