wd wp Пошук:

Сцяг Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў

Сцяг Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў — быў зацверджаны ў 1959 і выкарыстоўваўся толькі разам са сцягам Каралеўства Нідэрланды. Страціў сілу ў 2010, калі Кюрасаа і Сінт-Мартэн атрымалі статус самакіравальных дзяржаў у складзе Каралеўства Нідэрландаў, а Банайрэ, Саба, Сінт-Эстаціус сталі асобымі суполкамі.

Апісанне

Сіняя паласа абазначае Карыбскае мора, а белыя зоркі на ёй — пяць астравоў, якія ўваходзяць у склад краіны. Верхнія зорачкі - гэта востраў Саба, Сінт-Мартэн і Сінт-Эстаціус, ніжнія — Кюрасаа і Банайрэ. Чырвоная паласа сімвалізуе адзінства ўсіх астравоў. Супадзенне колераў сцяга з колерамі сцяга Нідэрландаў прызвана падкрэсліць сувязь краіны з метраполіяй.

У 19591985 на сцягу была і шостая зорка, якая пазначал Арубу.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сцягі 2010 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нідэрландскія Антыльскія астравы
Катэгорыя·Сцягі 1986 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі Нідэрландаў
Катэгорыя·Сцягі 1959 года