wd wp Пошук:

Сцяг Новай Зеландыі

Дзяржаўны сцяг Новай Зеландыі — афіцыйна зацверджаны 24 сакавіка 1902 года. На сцягу намаляваны чатыры чырвоныя пяціканцовыя зоркі, якія сімвалізуюць геаграфічнае становішча краіны і ўяўляюць найбольш яркія зоркі сузор’я Паўднёвага Крыжа.

Сцяг прыняты ў 1867

Першы сцяг Новай Зеландыі, заснаваны на англійскім сінім сцягу, прынялі ў 1867 годзе, на падставе «Акту пра абарону каланіяльнага флота», які патрабаваў, каб усе караблі, якія належаць каланіяльным урадам, неслі адменены сіні сцяг Каралеўскіх ваенна-марскіх сіл з эмблемай калоніі. У Новай Зеландыі ў той перыяд не было каланіяльнай эмблемы ці нават герба, таму на сіні сцяг проста дадалі літары NZ.

Існуючы сцяг прынялі ў 1869. Ён першапачаткова выкарыстоўваўся толькі на ўрадавых караблях, але ператварыўся ў нацыянальны сцяг de facto на хвалі патрыятызму падчас другой бурскай вайны ў 1902. Каб спыніць блытаніну з-за розных варыянтаў сцяга ўрад лібералаў правеў Біль пра сцяг і кодавых сігналах, ухвалены каралём Эдуардам VII 24 сакавіка 1902, які аб’яўляў гэты сцяг нацыянальным сцягам Новай Зеландыі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 1902 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з нямецкай
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Новай Зеландыі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта