wd wp Пошук:

Сцяг Непала

Нацыянальны сцяг Непала — адзіны непрамавугольны нацыянальны сцяг і адзін з двух непрамавугольных сцягоў суверэннага ўтварэння (іншы — сцяг штата Агая, ЗША). Сцяг уяўляе сабой спрошчаную камбінацыю вымпелаў дзвюх галін дынастыі Рана — мінулых кіраўнікоў краіны.

Сцяг быў прыняты 16 снежня 1962 года адначасова з фарміраваннем новага канстытуцыйнага ўрада. Да таго часу вымпелы выкарыстоўваліся паасобна на працягу двух стагоддзяў. Разам іх пачалі выкарыстоўваць з XX стагоддзя.

Сіні колер мяжы сцяга сімвалізуе мір, а цёмна-чырвоны — нацыянальны колер Непала. Два каралеўскіх сімвала ўвасабляюць надзею на тое, што Непал будзе існаваць так жа доўга, як і сонца і месяц.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1962 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Непала
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта