Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Маўрыкій — упершыню ўзняты 12 сакавіка 1968 г. пры абвяшчэнні незалежнасці ад Вялікабрытаніі.
Сцяг быў распрацаваны ў 1967 годзе геральдычнай калегіяй Вялікабрытаніі (College of Arms) на аснове колераў герба Маўрыкія і мае наступнае сімвалічнае значэнне колераў:
Сцяг быў зарэгістраваны геральдычнай калегіяй і падараваны Маўрыкію каралеўскім указам ад 9 студзеня 1968 года.
Пасля атрымання незалежнасці Маўрыкій захаваў сістэму сцягоў па вобразу сцягавай сістэмы Вялікабрытаніі і мае адрозныя ад дзяржаўнага гандлёвы сцяг і службовы сцяг урадавых судоў, створаныя па вобразу і падабенству брытанскіх гандлёвага і службовага сцягоў, з той толькі розніцай, што ў крыжы замест сцяга Вялікабрытаніі намаляваны сцяг Маўрыкія.
Ваенна-марскі сцяг Маўрыкія з’яўляецца арыгінальным і адрозніваецца як ад дзяржаўнага сцяга, так і ад ваенна-марскога сцяга Вялікабрытаніі.